Байдэн і Зяленскі праводзяць перамовы ў Белым доме
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн праводзіць у Белым доме перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэтая сустрэча, падрыхтоўка якой вялася на працягу двух гадоў, была адкладзеная на адзін дзень з прычыны кансультацый наконт Афганістана, паведамляе «Радыё Свабода».
Як заяўляюць высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, візіт павінен прадэманстраваць «прыхільнасць Злучаных Штатаў да сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў Украіны», паведамляе «Голас Амерыкі».
Спачатку Байдэн і Зяленскі правядуць перамовы ў пашыраным фармаце пры ўдзеле ключавых дарадцаў, а затым — адзін на адзін.
Афіцыйныя асобы паведамілі журналістам, што падчас сустрэчы абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, энергетычнай і кліматычнай палітыкі, а таксама меры па барацьбе з карупцыяй ва Украіне.
Таксама паведамляецца, што бакі плануюць анансаваць некалькі пагадненняў, у тым ліку аб дапамозе Украіне ў сферы бяспекі, гуманітарнай дапамозе пацярпелым ад крызісу на ўсходзе Украіны і дапамозе ў сувязі з каронавірусам.
Што тычыцца супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, то адміністрацыя Байдэна вырашыла падтрымаць аказанне дадатковай ваеннай дапамогі Украіне на выпадак магчымай эскалацыі яе даўняга канфлікту з Расіяй. Акрамя таго, Байдэн выказаў намер надаць Украіне дадатковую ваенную тэхніку на суму 60 мільёнаў долараў. Паводле слоў адной з крыніц, пакет будзе ўключаць у сябе супрацьтанкавыя сістэмы «Javelin» і іншыя «абарончыя смяротныя і несмяротнай сродкі».
Як паведамляюць у адміністрацыі, у гэтым годзе ўрад ЗША плануе аказаць Украіне гуманітарную дапамогу ў памеры 45 мільёнаў долараў для таго, каб падтрымаць жыхароў усходу краіны, якія пацярпелі ў выніку канфлікту з Расіяй.
Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Байдэна заявіў журналістам, што Байдэн выкажа «рашучасць» абараніць бяспеку і сувэрэнітэт Украіны.