Беларусь «не бачыць сэнсу» накіроўваць амбасадара ў ЗША

Рашэнне беларускага боку тлумачыцца санкцыямі, якімі Вашынгтон абклаў сёлета Мінск, паведамляе «Еўрарадыё».

belarus_ssha.jpg


Пра тое, што Беларусь «не бачыць сэнсу» накіроўваць амбасадара ў ЗША, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Фактычна, дыпламатычныя стасункі паміж краінамі вяртаюцца ў канец 2000-х, калі ў штаце дыпламатычных прадстаўніцтваў засталося па 5-6 чалавек, а ўзначальвалі іх часовыя павераныя.