Зяленскі загадаў да лістапада разабрацца з украінскай нафтаперапрацоўкай, каб знізіць залежнасць ад Беларусі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выдаў указ, якім увёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 30 ліпеня 2021 года «Аб мерах па нейтралізацыі пагроз у энергетычнай сферы».

1475697771_7818_rq1ys.jpg


«У адпаведнасці з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю: увесці ў дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 30 ліпеня 2021 года «Аб мерах па нейтралізацыі пагроз у энергетычнай сферы», — цытуе дакумент «Наша Ніва».

Да канца кастрычніка ўрад Украіны павінен зацвердзіць план мерапрыемстваў па стымуляванні развіцця ўкраінскай нафтаперапрацоўчай галіны.

У адпаведнасці са стратэгіяй энергетычнай бяспекі, ухваленай распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 4 жніўня 2021 г. № 907-Р імпартазалежнасць ў пастаўцы нафтапрадуктаў прызнана адной з пагроз энергетычнай бяспецы Украіны.

«Украіна стала на 85 працэнтаў залежнай ад імпарту нафтапрадуктаў. Пры гэтым доля нафтапрадуктаў, вырабленых у Расійскай Федэрацыі або з расійскай сыравіны (перш за ўсё ў Рэспубліцы Беларусь), у структуры імпарту перавышае 80 працэнтаў. Украіна ў 2020 годзе імпартавала нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь на суму больш за 2,4 млрд. долараў ЗША. Нездавальняючы ўзровень дыверсіфікацыі крыніц і маршрутаў пастаўкі і адсутнасць створанай сістэмы запасаў нафтапрадуктаў робіць Украіну ўразлівай у выпадку мэтанакіраванага спынення паставак нафтапрадуктаў» — гаворыцца ва ўрадавым дакуменце.