Польшча, Літва і Латвія за суткі не ўпусцілі каля 140 мігрантаў
31 жніўня польскія памежнікі прадухілілі 93 спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Яшчэ 22 нелегальных мігранты былі затрыманыя. Гэта 11 грамадзян Ірака, 10 грамадзян Сірыі і адзін самаліец, паведамляе памежная служба Польшчы.
![e_lpkm7xiamm9tn.jpeg e_lpkm7xiamm9tn.jpeg](/img/v1/images/e_lpkm7xiamm9tn.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Літва, па інфармацыі памежнай службы, не пусціла на сваю тэрыторыю каля 10 мігрантаў, піша REFORM.by.
Латвійскія памежнікі не прапусцілі 39 чалавек, якія спрабавалі перайсці беларуска-латвійскую мяжу нелегальна.