
«Камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан кажа, што ЕС можа прыпыніць дзеянне візавага кодэкса ЕС для людзей, звязаных з беларускім рэжымам, калі праблемы на мяжы захаваюцца», — цытуе журналіста REFORM.by.
На мінулым тыдні еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан заявіла, што сітуацыя на беларускай мяжы з ЕС не з’яўляецца пытаннем міграцыі, а элементам агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць трэціх краін з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўрасаюзе.
Прыпыненне дзеяння Візавага кодэкса па факце азначае, што гэтыя асобы не змогуць атрымаць шэнгенскую візу і ўехаць у краіны шэнгенскай зоны.