Знешняя выведка Эстоніі пабачыла ў Беларусі пагрозу для сябе

Знешняя выведка Эстоніі выпусціла справаздачу, у якой згаданая Беларусь.

or_52978.jpg

Эстонцы бачаць сыходзячую ад нашай краіны пагрозу з-за яе цеснага палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй — і прагназуюць, што, калі б пачалася вайна, РФ магла б разгарнуць у Беларусі свае войскі.
У справаздачы напісана і пра ВНС: яно названа «спектаклем». Эстонскія эксперты лічаць, што ў вачах пераважнай большасці беларусаў Лукашэнка страціў сваю легітымнасць як прэзідэнт: «Нават калі пратэсты сціхнуць, беларусы не супакояцца, пакуль Лукашэнка не пакіне сваю пасаду».
На думку аўтараў дакумента, Масква мае намер ажыццявіць у Беларусі змену ўлады па ўласным сцэнары, каб атрымаць у краіне-суседцы «слабога прэзідэнта і некалькі цэнтраў улады, якія спаборнічалі б за ўвагу Крамля».