ЗША правялі паспяховыя выпрабаванні часткі «еўрапейскага шчыта» СРА
ЗША правялі выпрабаванні будучай часткі «еўрапейскага шчыта» супрацьракетрай абароны — сістэмы Aegis, амаль адначасова збіла тры мэты — дзве крылатых ракеты і адну балістычную ля Гавайскіх выспаў, паведаміла Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША.
Выпрабаванні новай версіі Aegis вытворчасці Lockheed Martin Corp і двух розных ракет Raytheon Co адбыліся на фоне горшага з часоў халоднай вайны супрацьстаяння ЗША і Масквы, якую Захад пакараў санкцыямі за сакавіцкую анэксію Крыма, а зараз абвінавачвае ў распальванні і падтрымцы сепаратысцкага руху на ўсходзе, паведамляе Reuters.
Новая версія Aegis будзе ўсталяваная на эсмінцы ВМС ЗША, а таксама ў Еўропе, дзе будзе часткай шчыта СРА. Сістэма ў наступным годзе заступіць на дзяжурства ў Румыніі.