У ку-клукс-клан запрасілі чарнаскурых
Найстарэйшая расісцкая арганізацыя вырашыла ісці ў нагу з часам.
У складзе ку-клукс-клана ў бліжэйшы час могуць з'явіцца чарнаскурыя, прадстаўнікі сэкс-меншасцяў і мусульмане. Як паведамляе "The Independent", найстарэйшая расісцкая арганізацыя вырашыла ісці ў нагу з часам.
Ініцыятарам зменаў выступіў адзін з афіцэраў ку-клукс-клана, Джон Абар. Ён паведаміў аб намеры арганізаваць у штаце Мантана новую групу пад назвай «Рыцары Скалістых гор», якая «адмовіцца ад мінулага, прасякнутага заклікамі да нянавісці». Па словах Абара, ён вырашыў адмовіцца ад праяў расізму, самасудаў і спалення крыжоў. Новых кандыдатаў у «Рыцары» будуць прымаць без абмежаванняў па расавай прыналежнасці, рэлігійных перакананнях або сэксуальнай арыентацыі. Але пры гэтым група захавае вернасць традыцыям: уніформа па-ранейшаму будзе ў абавязковым парадку ўключаць белыя балахоны і капюшоны.
Як патлумачыў сам Абар, раней ён быў перакананым расістам, але потым бліжэй пагутарыў з членамі Нацыянальнай асацыяцыі па паляпшэнні становішча каляровага насельніцтва (NAACP) і змяніў свае погляды. Замест пераследу неграў «Рыцары» зоймуцца барацьбой з "новым сусветным парадкам», які спрабуе ўкараніць федэральны ўрад.
Ку-клукс-клан — ультраправая таемная арганізацыя ў ЗША, створаная адразу пасля заканчэння Грамадзянскай вайны ў 1865 годзе. Рух вызнаваў нацыяналізм, расізм, пасля — антыкамунізм, праводзіў суды над абаронцамі правоў неграў. У пару росквіту колькасць ку-клукс-клана дасягала 6 мільёнаў чалавек, зараз, па розных ацэнках, складае ад 5 да 8 тысяч.