У ЗША чакаюцца праблемы з вакцынацыяй ад каронавіруса
Эпідэмія, масавае беспрацоўе, грамадзянскія пратэсты, раскол элітаў... Аказваецца, гэта не поўны пералік бедстваў ЗША. На гарызонце новая праблема.
Хутчэй за ўсё, увосень лекары вынайдуць вакцыну ад каронавіруса — і пачнецца масавая вакцынацыя. Між тым, ужо сёння многія амерыканцы кансерватыўных поглядаў кажуць, што бачаць у вакцынацыі нейкую змову супраць Амерыкі і яе каштоўнасцяў.
Апошнія апытанні Associated Press паказваюць, што толькі 49 працэнтаў амерыканцаў плануюць вакцынавацца. Яшчэ 29 працэнтаў маюць намер жорстка супраціўляцца прышчэпкам. На думку прэсы, вакцынацыя яшчэ больш узмоцніць раскол у амерыканскім грамадстве, якое і так знаходзіцца на мяжы маштабнага грамадзянскага канфлікту.
Выйсцем, як піша The New York Times, павінна стаць тэрміновае фарміраванне шырокага грамадзянскага руху за вакцынацыю. Інакш кампанія праваліцца, што выльецца ў новы ўздым эпідэміі і справакуе праблемы ў эканоміцы. Таксама журналісты адзначаюць цікавы факт: прыкладна 44 працэнтаў выбаршчыкаў рэспубліканскай партыі баяцца вакцынацыі і хочуць, каб Трамп таксама публічна асудзіў прышчэпкі.
Паводле амерыканскай прэсы