ЗША. Падчас дэбатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі лепш выглядала Клінтан
У ЗША адбыліся першыя дэбаты паміж Дональдам Трампам і Хілары Клінтан. Гэта былі першыя з трох дэбатаў паміж імі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 8 лістапада.
У ЗША адбыліся першыя дэбаты паміж Дональдам Трампам і Хілары Клінтан. Гэта былі першыя з трох дэбатаў паміж імі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 8 лістапада.
Назіральнікі адзначаюць, што Хілары Клінтан выглядала больш упэўнена за Дональда Трампа на першых дэбатах двух галоўных кандыдатаў у прэзідэнты ЗША.
"Клінтан дамінавала з самага пачатку. Ёй удалося тое, што не атрымалася супернікам Трамп па Рэспубліканскай партыі: не паддавацца на правакацыі і паслядоўна выкладаць аргументы", — напісала ў "Твітары" вашынгтонскі карэспандэнт ВВСі Кім Гатас.
Падчас дэбатаў у Нью-Ёрку абмяркоўваўся шырокі спектр тэмаў — ад расавай прадузятасці паліцэйскіх і змены падатковай сістэмы да кібератакі на амерыканскія ўстановы, вайны з экстрэмістамі, асабістыя якасцяў кандыдатаў і іх стаўленне да меншасцяў і жанчын.
Абодва ўдзельніка дэбатаў згадвалі скандальныя эпізоды ў біяграфіі апанента. Так, Хілары Клінтан абвінаваціла Дональда Трампа ў тым, што ён не зрабіў здабыткам публікі свае падатковыя дэкларацыі, на што Трамп паабяцаў зрабіць гэта, калі Клінтан апублікуе ўсе свае імэйлы, якія адносяцца да часу, калі яна ўзначальвала Дзярждэпартамэнт ЗША.
Хілары Клінтан удалося звярнуць папрокі Трампа ў адсутнасці вытрымкі ў сваю карысць, а рэспубліканскі кандыдат не змог у поўнай меры скарыстацца, напрыклад, скандалам з электроннымі лістамі Клінтан, які ўсплыў у размове толькі ненадоўга.
Назіральнікі ўбачылі перамогу Хілары Клінтан і ў тым, як яна адказала на нападкі Дональда Трампа адносна яе вытрымкі. Кандыдат ад дэмакратаў нагадала, што Трамп казаў, быццам яна "не падобная на прэзідэнта", верагодна, намякаючы на яе пол. У адказ на гэта рэспубліканскі кандыдат сказаў, што меў на ўвазе тое, што ў Клінтан няма дастатковай вытрымкі, каб працаваць прэзідэнтам. "Няхай спачатку злётае ў 112 краін для перамоваў, каб заключыць перамір'е або вызваліць дысідэнтаў [...] або нават правядзе 11 гадзін, даючы паказанні перад сенацкі камітэтам, а потым кажа мне пра вытрымку", — парыравала Клінтан.
Як напісаў у "Твітэры" журналіст Фрэнк Ланца, што адсочваў рэакцыю аўдыторыі на ход дэбатаў, адказ Клінтан на выпад Трамп спадабаўся публіцы.
На думку Ланца, Хілары Клінтан па выніках дэбатаў выглядала лепш. "Хто сёння перамог? У маёй фокус-групе шасцёра лічаць, што Трамп, а 16 — што Клінтан", — напісаў ён пазней.
Па статыстыцы Google Trends, кандыдат ад дэмакратаў на працягу ўсіх дэбатаў вяла па колькасці пошукавых запытаў у інтэрнэце.
Паводле апытанняў, у апошні час разрыў у рэйтынгах паміж Хілары Клінтан і Дональдам Трампам скараціўся; экс-дзяржсакратар апярэджвала свайго суперніка ўсяго на 2%.
Паводле ВВС