ЗША. Зрабіць жанчыну жанчынай зноў!
Аказваецца, у свеце існуе шмат мужчынаў, якім не падабаецца цяперашняя хваля фемінізму.
![Эрл Моран малюе пін-ап-плакат з выявай Мэрылін Манро. Фота: messynessychic.com. Эрл Моран малюе пін-ап-плакат з выявай Мэрылін Манро. Фота: messynessychic.com.](/img/v1/images/marilyn_monroe_earl_moran16.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эрл Моран малюе пін-ап-плакат з выявай Мэрылін Манро. Фота: messynessychic.com.
Каб супрацьстаяць ёй, яны нядаўна сабраліся ў Фларыдзе на сваю канферэнцыю. Галоўным лейтматывам выступаў яе ўдзельнікаў была тэма пагрозы фемінізму для жанчын. Па словах спікераў, фемінізм выклікае ў жанчын фрустрацыю і фізічную дэградацыю.
Вынікам канферэнцыі стала незвычайная ідэя змагацца з феміністкамі за кошт… жаночага хараства. Праціўнікам фемінізму прапануецца казаць жанчынам як мага больш камплементаў, фліртаваць, навязваць рамантычныя адносіны.
Сутнасць прыёму палягае ў тым, каб абудзіць у прадстаўніц супрацьлеглага полу жаданне быць прыгожай. Такім чынам жанчына замест удзелу ў акцыях феміністак будзе абіраць заняткі фітнесам і паходы ў салоны прыгажосці.
Пакуль падступная задума выклікала толькі смех у мясцовай прэсе. Журналісты не вераць, што мужчыны кансерватыўных поглядаў, якія звычайна бачаць у жанчыне маці і хатнюю гаспадыню, здольныя паводзіць сябе як вялікія рамантыкі.
Паводле амерыканскай прэсы