Звязаныя з Расіяй хакеры выкралі дакументы ўрада Нямеччыны па перамовах з Беларуссю і Украінай
Хакеры, якія атакавалі серверы ўрада Германіі, выкралі пратакол кансультацый ЕС і Вялікабрытаніі па Brexit, а таксама дакументы па перамовах Еўрасаюза з Украінай і Беларуссю, піша Spiegel.
У канцы лютага стала вядома, што зламыснікі ўзламалі ўрадавую інфармацыйную сетку, больш за ўсё пацярпелі сховішчы дадзеных МЗС і Мінабароны Германіі. Паведамлялася, што атаку зафіксавалі ў снежні 2017 года, але невядома, як доўга шкоднасны код заставаўся незаўважаным.
Па інфармацыі выдання, хакеры скралі шэсць дакументаў. Удакладняецца, што першым выкралі матэрыял па Brexit, пры гэтым атака на серверы з дакументамі па Украіне і Беларусі праходзіла ўжо пад кантролем праваахоўнікаў.
Раней агенцтва DPA паведаміла, што да нападу можа быць датычная групоўка APT28, таксама вядомая як Fancy Bears, чыю дзейнасць звязваюць з Масквой.
Паводле «Нашай Нівы»