Беларус Юрый Голуб выйграў «золата» Паралімпіяды ў біятлоне
Беларус Юрый Голуб выйграў «золата» Паралімпіяды ў біятлоне. У гонцы на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі ўдзельнічалі спартсмены з парушэннямі зроку.
![Юрый Голуб. Фота: Reuters Юрый Голуб. Фота: Reuters](/img/v1/images/2018_03_10t055112z_1553603007_rc1f8fa74b70_rtrmadp_3_paralympics_2018_biat.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрый Голуб. Фота: Reuters
Голуб прайшоў дыстанцыю за 39 хвілін 23,7 секунды. Украінец Аляксандр Козік, які заваяваў срэбраны междаль, адстаў ад беларуса на 2,7 секунды.
На XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў яго гэта ўжо трэцяя ўзнагарода, раней былі два “срэбры” (у біятлонным спрынце на 7,5 км і лыжнай гонцы на 20 км). Беларускія паралімпійцы заваявалі ўжо дзве залатыя ўзнагароды, 3 срэбраныя і 2 бронзавыя.
Паводле euroradio.fm