Беларускі паралімпіец Дзмітрый Лобан заваяваў срэбра ў лыжным спрынце

Беларускія паралімпійцы заваявалі яшчэ адзін медаль у Пхёнчхане. Дзмітрый Лобан выйграў срэбраную ўзнагароду ў лыжным спрынце на 1,1 км для спартоўцаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


Наш суайчыннік толькі па выніках фотафінішу саступіў амерыканцу Эндру Соўлу, з якім паказаў аднолькавы час, адзначаюць спартовыя СМІ.
Для Лобана гэта ўжо другі медаль на Гульнях у Пхёнчхане. Раней ён стаў уладальнікам срэбра ў біятлоннай спрынтарскай гонцы на 7,5 км.
На сёлетняй Паралімпіядзе беларускія спартоўцы маюць ужо восем медалёў — два залатыя, чатыры срэбраныя, два бронзавыя.
euroradio.fm