Беларускія біятланісты здабылі 4 медалі ў першы дзень Паралімпіяды
Беларускія паралімпійцы заваявалі 2 срэбных і 2 бронзавых медалі ў дзень адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, паведамляе Радыё Свабода.
![Срэбны медаліст Юры Голуб (127) разам з украінскімі паралімпійцамі Віталём Лук'яненка (135) і Анатолем Кавалеўскім (136) Срэбны медаліст Юры Голуб (127) разам з украінскімі паралімпійцамі Віталём Лук'яненка (135) і Анатолем Кавалеўскім (136)](/img/v1/images/589c2e08_c8e7_4397_b406_9c6f5be0d79a_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Срэбны медаліст Юры Голуб (127) разам з украінскімі паралімпійцамі Віталём Лук'яненка (135) і Анатолем Кавалеўскім (136)
Срэбны медаль у спрынце на 7,5 км для спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату стаў Дзмітры Лобан у катэгорыі LW12.
![Дзмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту Дзмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту](/img/v1/images/a0682d8d_e9a0_41dd_a6be_bf2c38ddfce6_w650_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту
Срэбным медалістам сярод спартоўцаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 стаў біятланіст Юры Голуб. Лідзія Графеева здабыла бронзу ў жаночым спрынце на 6 км катэгорыі LW12.
![Лідзія Графеева (11) разам з прызёрамі гонкі Лідзія Графеева (11) разам з прызёрамі гонкі](/img/v1/images/c7e4cfb0_4300_4316_a085_4ef31ebd8f45_w650_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лідзія Графеева (11) разам з прызёрамі гонкі
У спрынце на 6 км для біятланістаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 беларуска Святлана Саханенка прыйшла трэцяй.
![Біятланістка Святлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка Біятланістка Святлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка](/img/v1/images/5496d809_cfde_4b92_904e_19134fe1305e_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Біятланістка Святлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка