Жыхары Абхазіі праігнаравалі рэферэндум аб даверы прэзідэнту
Яўка на рэферэндуме па датэрміновых выбарах прэзідэнта Абхазіі на 18:00 па маскоўскім часе склала менш за 1 працэнт, паведаміў у нядзелю журналістам кіраўнік ЦВК рэспублікі Батал Табагуа.

Фота: http://uinp.info/
Паводле яго слоў, агульная колькасць тых, хто прагаласаваў на дадзены момант складае 0,99% ад агульнай колькасці грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў.
У нядзелю ў Абхазіі праходзіць рэферэндум аб даверы кіраўніку рэспублікі, ініцыяваны апазіцыйнымі сіламі Абхазіі. Пытанне, вынесенае для волевыяўлення грамадзян Абхазіі: «Ці лічыце вы неабходным правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Абхазія?»
Рэферэндум прызнаецца адбыўшымся, калі ў ім прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Рашэнне па вынесеным на рэферэндум пытанні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Разам з тым у суботу ўвечары блок апазіцыйных сіл Абхазіі выступіў з заявай, у якой заклікаў прэзідэнта рэспублікі перанесці тэрмін правядзення рэферэндуму на восень. Акрамя таго апазіцыянеры заклікалі байкатаваць рэферэндум, заяўляючы, што ў існуючых умовах ён не можа праводзіцца.
У сваю чаргу прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба, звяртаючыся да народа рэспублікі ў суботу ўвечары, заявіў, што рэферэндум адбудзецца і заклікаў правесці адпаведны працэс у рамках канстытуцыі.
Паводле interfax.ru