Fitch: 13 ліпеня — дэфолт у Беларусі?
Рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце да пераддэфолтнага. Калі 13 ліпеня Беларусь не заплаціць у валюце па сваіх міжнародных абавязках, рэйтынг нашай краіны стане дэфольным
Fitch Ratings учора, 7 ліпеня, панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту Беларусі ў замежнай валюце (LTFC) з «CCC» да «C». Гэта значыць, нашай краіне прысвоены пераддэфолтны рэйтынг.
Прычым перагляд прагнозаў для нашай краіны быў зроблены Fitch па-за графікам перагляду рэйтынгаў краін.
У справаздачы адзначаецца, чаму гэта здарылася: “Доўг у доларах ЗША будзе абслугоўвацца ў беларускіх рублях: паніжэнне рэйтынгу стала следствам абвяшчэння Міністэрствам фінансаў 29 чэрвеня ў сумеснай пастанове Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі аб тым, што плацяжы па еўрааблігацыях у доларах ЗША замест гэтага будуць пераводзіцца ў беларускіх рублёў на рахунак у ААБ Беларусбанк, даступны плацежнаму агенту.
Першы плацёж у мясцовай валюце для выплаты працэнтаў па еўрааблігацыях 2027 года ў доларах ЗША быў зроблены ў рамках гэтага працэсу 29 чэрвеня — у дзень абвяшчэння. Гэта супярэчыць дакументацыі па аблігацыях, якая не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах”.
У справаздачы Fitch таксама адзначаецца, што льготны перыяд таксама неўзабаве завершыцца:
“Калі плацяжы па еўрааблігацыях 2027 г. у адпаведнасці з першапачатковымі ўмовамі не будуць зробленыя да канца льготнага перыяду, 13 ліпеня, Fitch будзе лічыць гэта дэфолтам і панізіць РДЭ LTFC да «RD» (абмежаваны дэфолт)”.
Перагляд рэйтунгу магчымы “толькі пасля таго, як Беларусь нармалізуе свае адносіны са сваімі міжнароднымі крэдыторамі”.