Citigroup і Citibank адмовіліся працаваць з беларускімі еўрааблігацыямі

Беларускі Мінфін застаўся без рэгістратара, фінансавага, плацёжнага і трансфертнага агента па еўрааблігацыях.

screenshot_18.jpg


Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N. A., London Branch апавясцілі Міністэрства аб спыненні сваёй дзейнасці ў якасці рэгістратара, фінансавага, плацёжнага і трансфернага агента ў дачыненні да беларускіх еўрааблігацый 7 ліпеня. Рашэнне ўступіць у сілу напрацягу 60 дзён, піша REFORM.by.

«У цяперашні час Міністэрства фінансаў ажыццяўляе працу па пошуку пераемнікаў названых арганізацый для ажыццяўлення аперацый з еўрааблігацыямі Рэспублікі Беларусь» — паведаміла прэс-служба фінансавага ведамства.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Саўмін і Нацбанк прынялі пастанову, якая дазваляе плаціць па еўрааблігацыях на рахунак у «Беларусбанку» ў рублях. Меркавалася, што плацежны агент будзе мець доступ да гэтага рахунку і сам вырашаць пытанні пералічэння грошай з яго трымальнікам аблігацый. У адпаведнасці з новым парадкам быў праведзены плацёж па купоне аблігацый з пагашэннем у 2027 годзе ў рублёвым эквіваленце.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch заявіла, што гатовае разглядаць такое рашэнне ў якасці дэфолту, бо яно супярэчыць дакументацыі па аблігацыях, якое не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах. Дэфолт можа быць абвешчаны па заканчэнні льготнага перыяду 13 ліпеня.