Беларусы набылі валюты больш, чым прадалі — упершыню за апошні год

У чэрвені беларусы набылі валюты больш, чым прадалі

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Упершыню за апошнія дванаццаць месяцаў беларусы купілі валюты больш, чым прадалі. Трэнд быў на мяжы пералому яшчэ ў траўні, але канчаткова настроі фізічных асоб на ўнутраным валютным рынку памяняліся ў чэрвені.

У чэрвені чыстая купля валюты (купля мінус продаж) насельніцтвам склала $41,3 млн. Такія звесткі прыводзіць Нацбанк. Myfin.by наглядна паказвае, як беларусы прадавалі і куплялі валюту.

У чэрвені фізічныя асобы купілі $825,6 млн у эквіваленце, а прадалі — $784,3 млн. У выніку аб'ём чыстай куплі валюты склаў $41,3 млн.

Інфаграфіка Myfin.by

Інфаграфіка Myfin.by

Усяго ж за студзень-чэрвень 2022-га, паводле Нацбанка, фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $4 551,9 млн у эквіваленце, а прадалі на $4 956,5 млн. А ўсяго з пачатку года прададзена замежнай валюты на $404,6 млн больш, чым набыта.

Кампаніямі-рэзідэнтамі Беларусі за студзень-чэрвень набыта замежнай валюты на $ 13 063,4 млн у эквіваленце. Прадалі яны на $12 424,9 млн. Чыстая купля склала $ 638,5 млн.

Адзначым, што прадпрыемствы з пачатку года выступаюць чыстымі пакупнікамі валюты, хоць звычайна яны гуляюць на ўнутраным рынку ролю чыстага прадаўца. Гэта звязана з санкцыйнымі абмежаваннямі, што скарачае аб'ём экспарту хутчэй, чым імпарт.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $ 653,2 млн, а прадалі $1317,5 млн. У выніку чысты продаж склаў $664,3 млн. Гэта асноўны пастаўшчык валюты на ўнутраны рынак пасля выпадзення юрыдычных асоб і фізічных асоб.

Так, нягледзячы на тое, што ў чэрвені юрыдычныя асобы і фізічныя асобы на чыстай аснове купілі амаль $180 млн валюты, нерэзідэнты паспелі зрабіць чысты продаж на $264,5 млн, — гэтым не толькі пакрылі дэфіцыт на ўнутраным валютным рынку, але і дазволілі Нацбанку купіць лішкі валюты ў золатавалютныя рэзервы краіны.

Што ў выніку?

Унутраны валютны рынак у Беларусі на гэты момант трымаецца на нерэзідэнтах, якія пакрываюць чысты попыт на валюту як з боку беларускіх прадпрыемстваў, так і фізічных асоб.

З пачаткам сезону адпачынкаў вырас попыт на валюту з боку фізічных асоб, якія выступілі ў выніку яе чыстымі пакупнікамі.

Калі аб'ёмы чыстага продажу валюты нерэзідэнтамі ў выніку знізіцца, то адзінай крыніцай пакрыцця дэфіцыту акажацца Нацбанк і яго золатавалютныя рэзервы.

Паводле myfin.by