Адкуль браць грошы?
Нацбанк можа ўключыць друкарскі станок, каб пагасіць кароткатэрміновыя абавязацельствы перад крэдыторамі. Такое меркаванне выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Паводле яго слоў, кароткатэрміновыя абавязацельствы Беларусі, куды ўваходзяць даўгі дзяржавы, банкаў, прадпрыемстваў, сёлета, паводле звестак Сусветнага банка, складаюць 9,9 мільярда долараў.
Нацбанк можа ўключыць друкарскі станок, каб пагасіць кароткатэрміновыя абавязацельствы перад крэдыторамі. Такое меркаванне выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Паводле яго слоў, кароткатэрміновыя абавязацельствы Беларусі, куды ўваходзяць даўгі дзяржавы, банкаў, прадпрыемстваў, сёлета, паводле звестак Сусветнага банка, складаюць 9,9 мільярда долараў.
«У мінулым годзе памер абавязацельстваў быў ніжэйшы. Але летась ён быў закрыты з дапамогай знешніх пазычанняў. Сёлета пакуль незразумела, адкуль браць грошы. Так, банкі штосьці возьмуць,
прадпрыемствы, але дэфіцыт складзе каля 7 мільярдаў долараў», — адзначыў Раманчук.
Эканаміст заявіў, што ўжо ў чэрвені рэзка павялічыліся тэмпы росту грашовай масы. «У чэрвені мы назіралі тое, што было восенню мінулага года. Цяпер з’явілася неабходнасць
дадрукоўваць грошы», — сказаў Раманчук.
Яшчэ адным варыянтам закрыцця «дзіркі» па кароткатэрміновых абавязацельствах можа стаць продаж «Беларуськалія». «Думаю, улады будуць спрабаваць
рэалізаваць абодва варыянты — і прадаць гэтае прадпрыемства, і надрукаваць грошай. Таму што адно толькі ўключэнне друкарскага станка прывядзе да падзення курсу рубля і скачка
інфляцыі», — адзначыў эканаміст.
Таксама Раманчук мяркуе, што запланаваны сталічнымі ўладамі вынас магутнасцяў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў прадыктаваны жаданнем чыноўнікаў «прыхватызаваць» вызваленую
ўласнасць. «Я на 90% упэўнены, што прычына ў гэтым», — заявіў ён.
Раманчук адзначыў, што летась не было адмашкі зверху на прыватызацыю і лібералізацыю. «Але цяпер гэтыя працэсы набралі ход, і чыноўнікам, у якіх ёсць дастатковы капітал, трэба варушыцца, каб
выгадна ўкласці сродкі. Лепш за ўсё «прыхватызаваць» уласнасць, якая будзе штомесяц прыносіць 50–100 тысяч долараў даходу», — лічыць эксперт.
А тым часам Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2–3% Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 19 ліпеня падчас даклада
Аляксандру Лукашэнку аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў першым паўгоддзі 2010 года.
«Як быў праінфармаваны прэзідэнт, усе задачы, пастаўленыя Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, у першым паўгоддзі забяспечаны ў поўным аб’ёме», —
гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.
Як заявіў Пракаповіч, у банкаўскай сістэме ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб забяспечыць далейшае крэдытаванне эканомікі. За шэсць месяцаў працэнтныя стаўкі па крэдытах зніжаныя для юрыдычных асоб
больш чым на 5 працэнтных пунктаў. Пракаповіч падкрэсліў, што «работа па зніжэнні працэнтных ставак будзе працягвацца ў трэцім і чацвёртым кварталах».
Старшыня Нацбанка выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час «узрасце актыўнасць прадпрыемстваў, якія стануць больш прад’яўляць эфектыўных праектаў, і крэдытаванне ў другім паўгоддзі
будзе ісці больш хуткімі тэмпамі, чым у першым».