Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за паўгады — амаль 1,7 мільярда долараў
За студзень—чэрвень 2013 года сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала мінус 1.682,3 млн. долараў. За гэты ж перыяд мінулага года сальда было станоўчым — 1.921 млн.
долараў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
За першае паўгоддзе 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 19.212,8 млн. долараў.
Як паведамляе Белстат, імпарт за шэсць месяцаў бягучага года паменшыўся на 10,5% і склаў 20.895,1 млн. долараў.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага саюза і АЭП. З гэтымі партнёрамі ён склаў мінус 1.180,7 млн. долараў і мінус 2.727,6
млн. долараў адпаведна.
Экспарт у краіны СНД скараціўся на 0,6% (да 11.236,9 млн. долараў) у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2012 года, імпарт — на 22,2% (да 12.417,6 млн.). Што датычыцца краін МС і АЭП,
то тавараабарот з Расіяй паменшыўся на 14,1% (да 19.400,9 млн. долараў), экспарт жа павялічыўся на 5,5% (да 8.169,8 млн. долараў).
Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (333,7 млн. долараў) і краінамі ЕС (824,7 млн. долараў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 7.373,1 млн.
долараў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшыўся на 11,1% (да 421,7 млн. долараў), экспарт і імпарт таксама сталі менш — на 8,5 і 28,5% адпаведна.
Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 30,6% (да 10.742,3 млн. долараў). Экспарт паменшыўся на 49,4% (да 5.783,5 млн.), імпарт — вырас на 22,2% (да 4.958,8 млн. долараў).
Марына Носава, БелаПАН