Адмова «Газпрама» браніраваць трубаправод Ямал — Еўропа на снежань узняла цэны на газ

Спотавыя кошты на газ у Еўропе падскочылі да $962/тыс. куб. м пасля таго, як стала вядома, што «Газпрам» адмовіўся браніраваць магутнасці трубаправода Ямал — Еўропа на снежань.

thumbs_b_c_bb7f0b5fd551a69e156aa29634b9ce84.jpg

У панядзелак, 15 лістапада, каціроўкі на газавыя ф'ючэрсы стартавалі з адзнакі $947 за тысячу куб. м.
Прэс-сакратар Крамля сёння палічыў патрэбным удакладніць, што Расія не скароціць транспарціроўку газу праз Беларусь пасля ўводу "Паўночнага патоку — 2".
Раней паведамлялася, што пасля заявы Лукашэнкі аб магчымым перакрыцці транзіту газу ў Еўропу па трубе Ямал — Еўропа нямецкі газатранспартны аператар Gascade фіксуе зніжэнне патоку ў газаправодзе на 40% да ўзроўню 11 лістапада, да 450 тыс. куб. м у гадзіну.
Чарговы віток росту коштаў на газ у Еўропе назіраецца з 12 лістапада, да гэтага часу каціроўкі вагаліся паблізу значэння $ 940/тыс. куб. м.
officelife.media