Беларусь збіраецца экспартаваць праз расійскія парты 2,3 млн т нафтапрадуктаў
Беларусь па выніках года мае намер паставіць праз расійскія парты 2,3 млн т нафтапрадуктаў, што на 35 працэнтаў больш за першапачаткова запланаваны аб'ём. Пра гэта сёння заявіў старшыня "Белнафтахіма" Андрэй Рыбакоў.
![Пецярбургскі нафтавы тэрмінал. Фота: oilterminal.ru Пецярбургскі нафтавы тэрмінал. Фота: oilterminal.ru](/img/v1/images/neft_port.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пецярбургскі нафтавы тэрмінал. Фота: oilterminal.ru
«Мы ўжо пераарыентавалі нашы пастаўкі на парты Расейскай Федэрацыі. Мы ацэньваем па выніках года, што пры планах недзе 1,7 млн т мы выйдзем па факце на пастаўкі не менш як 2,3 млн т», — прыводзіць яго словы БелТА.
Экспарт нафтапрадуктаў праз расійскія парты пачаўся з сакавіка. Пагадненне аб іх перавалцы было падпісана ў лютым. Раней асноўны аб'ём экспарту нафтапрадуктаў марскім транспартам ішоў з Беларусі цераз парты краін Балтыі.
Рыбакоў заявіў, што расійскі маршрут з'яўляецца выгадным для беларускіх НПЗ.
«Для нас на сённяшні дзень гэта выгадна. Мы працуем», — сказаў ён.
reform.by