Беларусь гатовая забяспечыць McDonald’s айчыннай бульбай

Беларусь гатовая забяспечыць McDonald’s айчыннай бульбай, а нашыя рапсавы і ільняны алеі ні ў чым не саступаюць аліўкавым. Пра гэта паведаміў у ходзе прамой тэлефоннай лініі ў «Сельскай газеце» віцэ-прэм’ер урада Беларусі Міхаіл Русы.



mcdonalds_fries.jpg

Адказваючы на пытанне аб новых гатунках беларускай бульбы, «па якасці яны не горш, да таго ж, мы здолелі напрацаваць гатункі і для «McDonald’s» пад іх патрабаванні», — заявіў Русы.

«А наогул, гэтая сетка прыходзіць са сваёй тэхналогіяй, у якую наш «клубень» не ўпісваўся. Паступова перабудоўваемся, літаральна ў гэтым годзе на Талачынскім кансервавым заводзе будзе ўстаноўлена наймагутная тэхналагічная лінія па выпуску замарожанай бульбы фры. Мы здолелі выцясніць канкурэнтаў, і ўжо ў наступным годзе ў «McDonald’s» па максімуму будзе менавіта беларускай бульбы», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«Мы не толькі гатовыя забяспечваць сябе айчыннымі прадуктамі, мы ўжо гэта зрабілі. 85 адсоткаў прадуктаў — айчыннай вытворчасці», — паведаміў віцэ-прэм’ер урада Беларусі.

«Цяпер робім выдатныя рапсавы і ільняны алеі, яны ні ў чым не саступаюць аліўкавым. У нас ужо дастаткова сваёй лука, часныку, спаржавай фасолі. Вырашылі праблему з зялёным гарошкам. Ужо адпраўляем яго на экспарт. Тураўскі завод закрые ў гэтым годзе патрэбу ў салодкай кукурузе», — сказаў М.Русы.

Датычна даручэння кіраўніка дзяржавы рэалізаваць праграму па вырошчванні бахчавых культур, М.Русы сказаў: «Нам дастаткова засеяць кавунамі 250 гектараў для поўнага забеспячэння насельніцтва. Што тычыцца ягадных, то праграма ўжо працуе, ёсць і чарэшня, і вішня. У наступным годзе дадуць першы ўраджай 14 тысяч гектараў маладых садоў».

Паводле Interfax.by