Міхаіл Русы: Расійскае харчовае эмбарга падштурхнула Беларусь да эканамічнай інтэграцыі з ЕС

Уведзенае Расіяй эмбарга на прадукты з шэрагу краін Еўропы падштурхнула Беларусь да больш цеснай эканамічнай інтэграцыі з ЕС, лічыць віцэ-прэм’ер урада Беларусі Міхаіл Русы. 



rusyj.jpg

«Мы правялі сустрэчы не толькі з міністрам сельскай гаспадаркі Польшчы, але і з кіраўнікамі аграрных ведамстваў Літвы і Латвіі, з прадстаўнікамі буйных асацыяцый па вытворчасці пладоў, ягад, мясной прадукцыі», — паведаміў Русы ў ходзе прамой тэлефоннай лініі ў «Сельскай газеце».

«Гаворка ішла аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў і вытворчасцей, аб інтэграцыі эканомік. Скажам, на Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат ужо паступае малако з Латвіі», — адзначыў ён.

«А яшчэ сітуацыя з эмбарга, прама скажам, прымусіла нас думаць хутчэй, а рашэнні прымаць больш аператыўна. Трэба выкарыстоўваць нашу краіну як своеасаблівую базу для працы на такой велізарнай тэрыторыі, як Мытны саюз», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

«У сваю чаргу, мы выкарыстоўваем іх базу для гандлёвых кантактаў з Еўрасаюзам. Цяпер нашы спецыялісты навучаюць прадстаўнікоў Еўрасаюза тэхнічным рэгламентам МС, а яны дапамагаюць разабрацца са сваімі стандартамі», — адзначыў ён.

Закранаючы пытанне аб адзіным аграрным рынку краін Еўразійскага эканамічнага саюза, які плануецца стварыць да 2015 года, М.Русы сказаў: «На адзіным рынку павінна быць прапарцыянальнасць ў цэнавай палітыцы. Тут асабліва важныя харчовыя балансы Расіі, Казахстана і Беларусі. Трэба, скажам, ведаць , колькі мы спажываем збожжа, колькі і адкуль яго трэба завесці».

«Прычым не абкладаць гэты аб’ём мытнымі пошлінамі, даць магчымасць зарабіць сваім людзям. Гэта значыць абараняць наш агульны рынак. Іншае пытанне, што цэны ў саміх краінах «тройкі» могуць адрознівацца. Галоўнае, што той базіс сродкаў і рэсурсаў, на якім стаіць адзіны аграрны рынак, мы павінны разумна выкарыстоўваць для сябе, для нашых народаў», — падкрэсліў М.Русы.

Паводле Interfax.by