Праваабаронца: Баевікі ДНР расстралялі пад Дэбальцава 20 расійскіх вайскоўцаў
У выніку «дружалюбнага» артылерыйскага абстрэлу з боку баевікоў пад Дэбальцава Данецкай вобласці былі забітыя 20 расійскіх вайскоўцаў, яшчэ 40 атрымалі раненні. Пра гэта на сваім сайце паведаміла расийская праваабаронца Алена Васільлева.

«17 верасня раніцай адбылася такая сітуацыя: пад Дэбальцавым зводная група 21 асобнай мотастралковай брыгады в/ч 12128 трапіла пад артылерыйскі абстрэл. Каля 20 чалавек расійскіх вайскоўцаў загінулі і 40 параненыя», — піша яна.
Па словах праваабаронцы, раніцай калона з боепрыпасамі (4 мотастралковая рота, 2 ўзвод роты матэрыяльнага забеспячэння і рота суправаджэння) выправілася на зададзеную кропку. У выніку раптоўнага абстрэлу ўся калона была знішчана, у тым ліку 4 «Уралы».
Васільлева паведамляе, што в/ч 12128 размешчана ў пасёлку «Патоцкі 4» Арэнбургскай вобласці, а саму 21 асобную мотастралковую брыгаду сфармавали на базе 506 мотастралковага палка 27 мотастралковай дывізіі.
Як адзначае праваабаронца, пад Дэбальцава баевікі ўжо не ўпершыню з артылерыі абстрэльваюць расійскіх вайскоўцаў: «Можна, вядома, страты спісаць за кошт памылкі ў разліку, але вакол быў стэп». «Яны ва ўпор расстрэльваюць рускія калоны, пры гэтым патрабуюць дапамогі ў расійскага ж ўрада ў вызначэнні статусу іх бандыцкай рэспублікі», — падкрэслівае яна.
На думку Васільлевай, ўсё, што адбываецца на Данбасе, — «чарговая крамлёўская стратэжка». «І для іх гэта своеасаблівыя псеўдашахматы з жывымі людзьмі замест шахматных фігур», — заяўляе яна.