"Беларускі эканамічны цуд": Заробак бюджэтнікаў будзе павышацца за кошт іх скарачэння
Павышэнне заробкаў для бюджэтнікаў будзе прафінансавана за кошт сродкаў, зэканомленых у выніку скарачэння расходаў бюджэтных арганізацый і звальнення супрацоўнікаў.
Саўмін РБ сваёй пастановай №331 ад 24 красавіка зацвердзіў павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамляе АФН.
«Павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі (акладу) ўсталёўваюцца з другога квартала з першага чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам», — гаворыцца ў дакуменце.
Павышэнне заробкаў для бюджэтнікаў будзе прафінансавана за кошт сродкаў, зэканомленых у выніку аптымізацыі колькасці супрацоўнікаў і скарачэнні расходаў бюджэтных арганізацый.
Дакументам устаноўлены парадак разліку зэканомленых сродкаў. Велічыню павышаючых каэфіцыентаў ўстанаўлівае кіраўнік бюджэтнай арганізацыі.