Паводле звестак Белстата, у сакавіку рэальная зарплата вырасла на 5%
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—сакавіку 2015 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2014 года паменшылася на 3,1%, у сакавіку 2015 года ў параўнанні з лютым 2015 года павялічылася на 5%, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені—сакавіку 2015 года склала 6 млн. 226,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў сакавіку — 6 млн. 483,7 тыс. рублёў,
павялічыўшыся ў параўнанні з лютым 2015 года на 5,8%, ці на 354,6 тыс. рублёў.
У сакавіку 2015 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 6 млн. 770,1 тыс., у будаўніцтве — 7 млн. 380 тыс., на транспарце і ў сувязі — 7 млн. 212,4 тыс., у сельскай і
лясной гаспадарцы — 4 млн. 758,3 тыс., у адукацыі — 4 млн. 823,9 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 792,9 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7 млн. 894,1
тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя ў сакавіку 2015 года склалася ў памеры 5 млн. 475,5 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 8 млн. 906 тыс. рублёў, сярэдняга
медыцынскага персаналу — 5 млн. 440,3 тыс. рублёў.
Максімальная сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў у сакавіку 2015 года сярод рэгіёнаў была ў Мінску — 8 млн. 933,3 тыс. рублёў, мінімальная — у Брэсцкай вобласці (5 млн.
556,2 тыс.). У Магілёўскай вобласці сярэдняя зарплата склала 5 млн. 633,5 тыс. рублёў, у Гомельскай — 6 млн. 0,1 тыс., Гродзенскай — 5 млн. 722,8 тыс., Мінскай — 6 млн.
355,8 тыс., Віцебскай — 5 млн. 572,2 тыс. рублёў.
Сярод відаў эканамічнай дзейнасці максімальная зарплата была ў работнікаў сферы вылічальнай тэхнікі — 23 млн. 695,3 тыс. рублёў, мінімальная — у работнікаў арганізацый, якія
прадастаўляюць сацыяльная паслугі (3 млн. 916,4 тыс.).
Марына Носава, БелаПАН