Беларусы зліваюць валюту
Беларусы ў сакавіку прадалі валюты больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы за сакавік прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 745,92 млн долараў (за студзень – сакавік — 1 млрд 624,69 млн долараў) у эквіваленце, купілі 490,63 млн долараў (1 млрд 343,94 долараў). Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты за сакавік склаў 255,29 млн долараў.
У лютым беларусы таксама прадалі валюты, больш чым купілі. Тады чысты продаж склаў 55,62 млн долараў.