ЕАБР дапускае далейшае павышэнне стаўкі рэфінансавання ў Беларусі

Еўразійскі банк развіцця дапускае, што стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі можа быць павышана да 10% і нават вышэй пры пэўных умовах. Так эксперты банка пракаментавалі рашэнне беларускага рэгулятара падняць стаўку да 9,25% гадавых.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У ЕАБР падкрэсліваюць, што стаўка павышаецца на фоне паскарэння інфляцыйных працэсаў. Нацбанк Беларусі чакае, што па выніках года інфляцыя складзе 9%.
«Павышэнне стаўкі разам з павелічэннем разліковых велічынь стандартнай рызыкі акажа стрымліваючае ўздзеянне на спажывецкую і інвестыцыйную актыўнасць», гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе навін эканомік краін аперацый ЕАБР.
У банку дапускаюць, што стаўка можа вырасці яшчэ мацней.
«ЕАБР дапускае далейшае павышэнне стаўкі рэфінансавання ў гэтым годзе — аж да 10% (і нават вышэй пры пэўных умовах), калі рэалізуюцца інфляцыйныя рызыкі і гадавая інфляцыя замацуецца паблізу 10%», — адзначаюць у ЕАБР.
Гэта значыць, што пры павышэнні стаўкі рэфінансавання падаражэюць і прывязаныя да яе крэдыты, адпаведна, плаціць па іх давядзецца больш.