ЕАЭС рыхтуецца да адзінага рынку электраэнергіі
Еўразійская эканамічная камісія ў пятніцу, 7 верасня, на пасяджэнні Калегіі прыняла шэраг дакументаў па рэгуляванні рынку электраэнергіі.
Міжнародны дагавор аб фармаванні электраэнергетычнага рынку ўключаецца ў Дамову ЕАЭС.
«Згодна з дакументам міжнародны дагавор аб фармаванні агульнасаюзнага электраэнергетычнага рынку будзе ўключаны ў Дагавор аб ЕАЭС як яго дадатак — пратакол аб агульным электраэнергетычным рынку саюза. Пры гэтым правілы доступу да паслуг суб’ектаў натуральных манаполій у сферы электраэнергетыкі нароўні з іншымі правіламі функцыянавання агульнага рынку электраэнергіі будуць зацвярджацца Еўразійскім міжурадавым саветам», — паведамляе прэс-служба ЕЭК.
Пратакол замацоўвае прававыя асновы і прынцыпы фармавання, функцыянавання і развіцця агульнага электраэнергетычнага рынку, «акрамя таго, ён вызначае органы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць кіраванне і забяспечваюць функцыянаванне агульнага рынку саюза, а таксама спосабы гандлю электраэнергіяй».
Пратакол будзе накіраваны ў краіны ЕАЭС для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.
Паводле thinktanks.by