Колькі беларускіх сем'яў апынулася за рысай беднасці
За нацыянальнай рысай беднасці ў кастрычніку-снежні мінулага года знаходзіліся 4,2% сем'яў. Гэта вынікае з дадзеных Белстата па выбарковым абследаванні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. Годам раней гэты паказнік складаў 4,4%.
Па дадзеных перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, у Беларусі зарэгістравана 3 мільёна 873 тысячы 139 хатніх гаспадарак. Атрымліваецца, што за нацыянальнай рысай беднасці ў чацвёртым квартале мінулага года знаходзілася амаль 162,7 тысячы сем'яў.
Часцей за ўсё за мяжой беднасці аказваюцца сем'і з дзецьмі да 18 гадоў — 8,6% да агульнай колькасці хатніх гаспадарак гэтай групы (годам раней — 9%). Сярод сем'яў без дзяцей гэты паказнік складае 1,9% (годам раней — 2,2%).
Калі параўноўваць па рэгіёнах, то больш за ўсё бедных сем'яў у чацвёртым квартале мінулага года было ў Гомельскай вобласці — 5,9% ад усіх хатніх гаспадарак, а менш за ўсё — у Мінску (1,1%). Для параўнання: у Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 5,7%, у Віцебскай — 5%, у Магілёўскай — 5,1%, у Мінскай — 3,9%, а ў Гарадзенскай — 3,2%.
У Беларусі малазабяспечанымі лічацца тыя, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, або 197,81 рубля ў месяц па дадзеных на снежань.
Паводле finance.tut.by