У Беларусі будуць змагацца са стрытрэйсінгам
Пра гэта заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк сёння журналістам па выніках праведзенага паседжання Савета бяспекі.

Вулічныя гонкі, стрытрейсінг – гэта неафіцыйныя гонкі, якія праходзяць на грамадскіх дарогах. Як падкрэсліў генпракурор, гэта становіцца праблемай.
«Толькі ў 20-градусны мароз гэта, вядома, не актуальна. А так той, хто жыве, да прыкладу, на праспекце Пераможцаў у Менску, выдатна ведае, што адбываецца з аўтамабілямі і матацыкламі… Бо шмат скаргаў ідзе ад людзей. Мы гэтай тэмай займаліся, думаю, што ў рэшце рэшт больш канкрэтна падыдзем да яе рашэння», – падкрэсліў генпракурор.
Ён таксама адзначыў:
«Як стрытрэйсера затрымаць, да прыкладу, на матацыкле Kawasaki на хуткасці 250 кіламетраў у гадзіну? У іншых дзяржавах сёння ўжо створаны спецпадраздзяленні па барацьбе з падобнымі парушальнікамі. Я не кажу, што мы так будзем рабіць. Але праблема ёсць».
Паводле belsat.eu