Кошты на нафту Brent упалі ніжэй за $69 за барэль

Сусветныя кошты на нафту працягваюць сваё прыкметнае падзенне. Пра гэта ў панядзелак, 8 снежня, паведамляе агенцтва Bloomberg.



oil_price.jpg

На міжкантынентальнай фьючарсавай біржы ICE кошт за барэль нафты маркі Brent з пастаўкай у студзені ўпаў на 1,05% з моманту закрыцця таргоў 5 снежня і дасягнуў адзнакі ў 68,35 даляра па стане на 09:59 паводле маскоўскага часу.
Кошты на студзеньскія ф'ючарсы на нафту гатунку WTI таксама ўпалі. З моманту закрыцця таргоў кошт за барэль скараціўся на 1,04% і да таго ж часу ўсталяваўся ў раёне 65,16 даляра.
Кошт нафты стаў мінімальным, як удакладняе агенцтва, з кастрычніка 2009 года.
tvrain.ru