Кошт бензіну знізіўся на 1 капейку
З нядзелі, 9 чэрвеня ў Беларусі на 1 капейку зніжаюцца кошты на дызельнае паліва і бензін АІ-95-К5-Еўра, піша Еўрарадыё.

euroradio.fm
Цяпер яны каштуюць 1,68 рубля. Кошты на АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра застаюцца нязменнымі, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».
У папярэднія некалькі месяцаў кошты на запраўках штотыдня раслі, прычым адразу на ўсе віды паліва. Аднак тыдзень таму, 1 чэрвеня «Белнафтахім» дапусціў іх зніжэнне, бо нафта на сусветным рынку апошнім часам перастала даражэць. Адпаведна, выдаткі айчынных НПЗ на яе набыццё перасталі расці.
euroradio.fm