Кватэрнае пытанне. Цэны на нерухомасць пакаціліся ўніз
Самы слушны індыкатар стану эканомікі і прадчуванняў людзей — цэны на нерухомасць.

Фота «Наша Ніва»
Дынаміка цэнаў паказвае выразны спад, пачынаючы ад сакавіка
2020 года. І ад верасня, калі пачаліся палітычныя рэпрэсіі, ён толькі
паскорыўся, адзначае «Наша Ніва».
Пасля «Усебеларускага народнага сходу» і ўмацавання
дыктатуры ў 2021-м пайшоў сапраўдны абвал. Трэба таксама ўлічваць, што гэта
цэны прапановы, а не фактычных продажаў. У рэальнасці здзелкі часта адбываюцца
па ніжэйшых коштах, чым тыя, што заяўляюцца ад пачатку.
Фактычна, мы назіраем уцёкі капіталаў з краіны і страту веры
ў перспектывы.

Графік realt.by