Літоўская чыгунка праінфармавала «Беларуськалій» аб скасаванні дамовы
Літоўская чыгунка афіцыйна апавясціла «Беларуськалій» аб рашэнні ўрада Літвы прызнаць заключаную дамову несапраўднай. Як сёння паведаміла прэс-служба ЛЧ, адпаведны ліст быў накіраваны беларускаму контрагенту ў панядзелак 17 студзеня.
Разам з лістом «Беларуськалію» прадстаўлена копія пастановы ўрада і заключэння каардынацыйнай камісіі, якая дала заключэнне аб неадпаведнасці кантракту нацыянальнай бяспецы. У аўторак беларускі вытворца быў праінфармаваны аб адмове экспедытара ЛЧ прымаць грузы на наступны месяц, піша REFORM.by.
«Мы выконваем пастанову, прынятую ўрадам, з 1 лютага. Мы спынім аказанне паслуг “Беларуськалію” па дамове, заключанай у 2018 годзе. У выпадку паступлення новых заявак ад існуючых ці патэнцыйных кліентаў на перавозку беларускіх угнаенняў, чыгуначная грузавая кампанія LTG Cargo будзе кансультавацца па іх з дзяржаўнымі органамі, у тым ліку па аб'ектах важнай для нацыянальнай бяспекі», — пракаментаваў гендырэктар ЛЧ Эгідзіюс Лазаўскас.