МАП вырашыла ўжыць у дачыненні да беларускага рэжыму параграф 33 — гэта будзе другі раз за 102 гады

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх улад.

fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__5__logo.jpg

Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыняла сёння, 8 лістапада, пастанову наконт ужывання параграфа 33 у дачыненні да беларускага рэжыму.

Пра гэта паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Рашэнне прынята ў сувязі з сістэматычнымі парушэннямі ў дачыненні да рабочых і прафсаюзаў і ігнараваннем рэкамендацый МАП. Рэжым Лукашэнкі зрабіў штат, каб Беларусь паўтарыла шлях М'янмы.

Параграф 33 — гэта выключная мера пакарання з боку МАП. За 102 гады існавання арганізацыі яна ўжывалася толькі аднойчы — у 2011 годзе супраць М'янмы. Тады МАП звярнулася да ўрадаў краін міжнароднай супольнасці з заклікам спыніць усялякія адносіны з ваеннай хунтай гэтай краіны. Што і было зроблена — М'янма трапіла ў эканамічную блакаду.

Параграф 33 Статута МАП абвяшчае: «У выпадку калі які-небудзь сябар арганізацыі не выканае ва ўстаноўлены тэрмін рэкамендацыі (калі такія ёсць), што ўтрымліваюцца ў дакладзе Камісіі па расследаваннях або ў рашэнні Міжнароднага суда, Адміністрацыйная рада можа рэкамендаваць канферэнцыі такія дзеянні, якія яна палічыць мэтазгоднымі для забеспячэння выканання гэтых рэкамендацый», нагадвае ref*rm.b.

Да канца сакавіка наступнага года МАП павінна выпрацаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Яны будуць уведзены, калі ў чэрвені на канферэнцыі працы за іх прагаласуюць 2/3 сябраў арганізацыі.