МАРГ парэкамендуе крамам пісаць цэны за кілаграмы і літры

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) збіраецца парэкамендаваць усім крамам пісаць на цэнніках кошт тавараў за кілаграм або літр. Норма можа з'явіцца да новага года.

krupa.jpg

«Такая норма з'явіцца. Гэта пытанне некалькіх месяцаў»

На мінулым тыдні ў байнэце з’явіліся петыцыя з падобнымі прапановамі, якая апынулася на платформе Change.org. Сёння яна сабрала ўжо амаль 3 тысячы подпісаў. Але, як аказалася, міністэрства ўжо само даўно задумалася аб падобнай норме. Праўда, пакуль яшчэ не вырашылі, ці хопіць рэкамендацыі або трэба заканадаўчае замацаванне такога абавязку.

«Мы самі ўжо год абмяркоўваем магчымасць увядзення нормы аб напісанні цэн за кіло і літр, — кажа намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч. — Але любыя змены павінны быць узважанымі і мець часавы люфт, каб гандаль паспеў падрыхтавацца». Бо цэннік і так змяшчае шмат інфармацыі — найменне тавару, гатунак, масу і меру, цану, краіну паходжання, дату афармлення цэнніка. Трэба ўлічваць, што для дадатковай цэны трэба месца і пэўны выгляд яе падачы.

Паводле слоў намесніка міністра, цяпер МАРГ працуе над праектам Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў”». Разглядаць у Палаце прадстаўнікоў яго будуць разглядаць у пачатку наступнага года. І рэкамендаваць крамах пісаць цэны за «круглую» меру могуць менавіта ў гэтым дакуменце. «Калі бізнэс будзе гатовы, то можна зрабіць гэта з 1 студзеня 2017 года — разам са зменай цэннікаў на дэнамінаваныя», — кажа Ірына Наркевіч.

Іншы варыянт — з'яўленне рэкамендацыі МАРГ. Для такога рашэння не трэба чакаць ніякіх узгадненняў, а эфект можа быць не меншы, чым з прыняццем закона. «У нас вельмі законапаслухмяны бізнес, — запэўнівае Ірына Наркевіч. — Хутчэй за ўсё, некаторыя стануць пісаць дадатковую інфармацыю, паколькі ў нас заўсёды ўсё імкнуцца выконваць нават рэкамендацыі. Так, напрыклад, было перад дэнамінацыяй, калі мы яшчэ ў красавіку папрасілі гандаль пісаць падвойныя цэннікі».

Намеснік міністра сцвярджае, што такая норма з'явіцца: «Гэта пытанне некалькіх месяцаў».

«Прычына не ў падмане пакупнікоў, а ў патрэбнасці эканоміць»

Ірына Наркевіч тлумачыць, што міністэрства задумалася аб норме па ўказанні коштаў за «круглую» меру не з-за зваротаў грамадзян, а ў сілу агульнай тэндэнцыі апошніх гадоў — людзі пачалі эканоміць.

«Вытворцы часам сыходзяць ад традыцыйных прапаноў па вазе прадуктаў харчавання. Але гэта ж не значыць, што гэта нейкі злы намер, — кажа прадстаўнік ведамства. — У першую чаргу ў спажыўца ёсць патрэба ў больш дробнай фасоўцы. Гэта і эканамічна, і зручна. Сёння людзі пачынаюць лічыць грошы — ці патрэбен яму, скажам, кілаграм грэчкі або будзе дастаткова 500 грамаў?».

Ірына Наркевіч лічыць, што трэба разважаць, зыходзячы з якасці тавараў, а не змяненняў у фасоўцы. «Нават калі бутэлька малака цяпер змяшчае 950 мл прадукту, а не літр, то гэта ж не ўводзіць у зман спажыўцоў. А значыць, і не забаронена. Для закона важна, каб спажыўцу далі поўную дакладную інфармацыю аб тавары, яго цане і спажывецкіх уласцівасцях. Калі гэта крупы, то які гэта від, які гатунак, вага, кошт. А далей справа спажыўца рабіць свой выбар. Вось калі будзе напісана, што кілаграм, а там на самой справе толькі 900 грамаў, то гэта ўжо падман», — лічыць намеснік міністра.

Таму сэнс прыняцця рашэння будзе не ў тым, каб абараніць людзей ад падману, а каб людзям было лягчэй эканоміць. «Калі кошты на аднолькавы тавар розных вытворцаў будуць пазначаны за кілаграм, то адразу стане зразумела, у каго танней», — удакладняе Ірына Наркевіч.

Акрамя таго, на думку намесніка міністра, гэта прывядзе не толькі да эканоміі, але і да так званага ўстойлівага спажывання: «Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб людзі выкарысталі менш рэсурсаў. Напрыклад, куплялі столькі ежы, колькі чалавеку трэба, каб не выкідваць лішняе. Утылізацыя таксама забірае шмат грошай».

Паводле finance.tut.by