Мясніковіч: Кітайска-беларускі індустрыяльны парк трэба будаваць у гэтым годзе

Будаўнічыя працы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку неабходна пачаць ужо ў 2014 годзе, паралельна з праектаваннем. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі інжынірынгу САМСЕ.



kit_bel_industr.jpg

Прэм’ер-міністр адзначыў, што праведзена значная праца: падрыхтаваны генеральны план, праект дэталёвага планавання першай чаргі будаўніцтва, сканчаецца праектаванне інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай пляцоўкі. Мясніковіч падкрэсліў, што будаўнічыя работы неабходна пачаць ужо ў гэтым годзе, паралельна з праектаваннем, перадае БелТА.

Кітайскія партнёры высока ацанілі ўзровень узаемадзеяння бакоў у рэалізацыі праекта па будаўніцтве парку. Па меркаванні прадстаўнікоў карпарацыі, нягледзячы на ўсе складанасці, праект будзе паспяхова рэалізаваны і стане прыкладам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

На сустрэчы падрабязна абмеркаваныя пытанні фінансавання будаўніцтва парку, актыўнага прыцягнення рэзідэнтаў і стварэння на яго пляцоўцы высокатэхналагічных, інавацыйных вытворчасцяў. Прэм’ер-міністр выказаў агульнае меркаванне ўдзельнікаў сустрэчы — праект па будаўніцтве індустрыяльнага парка павінен быць рэалізаваны якасна і хутка.

Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМСЕ (China CAMC Engineering Co.) выступае сузаснавальнікам кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. САМСЕ спецыялізуецца на генеральным падрадзе міжнародных праектаў. Сфера яе дзейнасці даволі шырокая. Гэта транспарціроўка, муніцыпальнае будаўніцтва, электраэнергетычныя праекты, праекты ў нафтахімічнай галіны і інш. Кампаніяй рэалізаваны дзесяткі буйных міжнародных праектаў пад ключ, а таксама праектаў па імпарту і экспарту камплектнага абсталявання.