На «Гродна Азоце» спыняць два цэхі

Два цэхі прадпрыемства "Гродна Азот" спыняць для рамонту абсталявання, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

delo.by

delo.by

"З 16 кастрычніка для пазапланавага рамонту абсталявання будзе спынены цэх Аміяк-3. Для падтрымання балансу па газападобным двухвокісе вугляроду дадаткова будзе спынены цэх Карбамід-3", — заяўляюць на заводзе.
Падчас прыпынку цэха Аміяк-3 будуць спальваць тэхналагічны газ на факельнай устаноўцы — гэта прадугледжана рэгламентам.
На заводзе падкрэсліваюць, што пагрозы экалогіі горада няма. Таксама нічога не пагражае ні работнікам прадпрыемства, ні жыхарам Гродна.