Мінздароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад 1287 ад 15 кастрычніка 2021 года, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.
У тым ліку размова ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.
Таксама ўнесены змены ў графік працы амбулаторна-паліклінічнага звяна Мінска і ў Рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.
minzdrav.gov.by