Міністэрства аховы здароўя абвясціла 1913 выпадкаў каронавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку. За суткі зарэгістраваныя 1913 новых выпадкаў COVID-19.

1_2_1_1.jpg


З пачатку пандэміі ў краіне ўжо пацверджаны 575 856 дыягназаў, адзначае REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1543 пацыенты. Усяго ж ачунялымі лічацца 547 949 чалавек.

За суткі памерлі яшчэ 15 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Паводле афіцыйных даных, агульная колькасць смяротных выпадкаў складае 4432.

У краіне зрабілі амаль 9,16 млн. тэстаў, у тым ліку 14 379 — за суткі.