Зноў больш за дзве тысячы захварэлых. Мінздароўя агучыла сутачную статыстыку па каронавірусе
Міністэрства аховы здароўя аб'явіла пра 2068 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 570 006 інфікаваных.

З учорашняга дня выпісаныя 1917 пацыентаў. Усяго ачунялі
543 072 пацыента з пацверджаным дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па
афіцыйных даных, памерлі 4386 пацыентаў з каронавірусам. З іх за суткі
памерлі 17 чалавек.
Усяго праведзена 9 076 450 тэстаў. З учорашняга дня выканана 42 303 даследаванні.