Не наведваць заняткі да 5 дзён без даведкі дазволілі навучэнцам
Хворым навучэнцам можна не наведваць заняткі да 5 дзён без прад'яўлення даведкі
Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі дазволілі школьнікам і студэнтам з прыкметамі ВРВІ не наведваць заняткі да 5 дзён без прад'яўлення бальнічнага, піша onliner.by.
Такая норма будзе дзейнічаць падчас перыяду высокага ўздыму захворвання віруснымі інфекцыямі. Дазвол распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Таксама Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што гэтыя змены не будуць уносіцца ў дзеючыя нарматыўныя прававыя акты.