У Беларусі новыя рэкорды па колькасці захварэлых з COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2 073 пацыенты з COVID-19, выпісаныя — 1 903 пацыенты, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

photo_2021_10_15_13_59_45.jpg

Усяго з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 567 тысяч 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 541 тысяча 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4 тысячы 369 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 44 264 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 мільёнаў 034 тысячы 147 тэстаў.

Больш за 2 521 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 835 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.