У Беларусі для лекавання хворых з COVID-19 аддалі амаль 31 тысячу ложкаў. Тыдзень таму іх было менш за 26 тысяч

Атрымліваецца, на сёння ў Беларусі 30 892 бальнічныя ложкі перапрафіляваныя пад пацыентаў з каронавірусам і пнеўманіяй, а 9 кастрычніка, паводле Мінздароўя, было агулам перапрафілявана больш за 25 885 ложкаў, паведамляе «Свабода».

e3805ace_9503_4279_a9b4_e1ba219d08e8_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp

Пад пацыентаў з каронавірусам у Беларусі выдзелена больш за 30 тысяч бальнічных ложкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя апошнія лічбы.

Мінск: агульная колькасць ложкаў у стацыянарах сталіцы — 10 185, для лекавання пацыентаў з COVID-19 разгорнута 5533 ложкі (па даных на 9 кастрычніка было 4639).

Мінская вобласць: пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарную медычную дапамогу аказваюць 28 установаў аховы здароўя, у якіх перапрафіляваныя 4125 ложкаў (на 9 кастрычніка было 3106).

Брэсцкая вобласць: агульная колькасць ложкаў у стацыянарах вобласці — 13 386, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5152 ложкі (тыдзень таму было больш за 3800).

Віцебская вобласць: агульная колькасць ложкаў у стацыянарах — 11 679, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 4100 (на 9 кастрычніка было 3599), з іх у Віцебску — 2178.

Гомельская вобласць: агулам у стацыянарах вобласці 14 669 ложкаў, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5483 ложкі (на 9 кастрычніка было 5320).

Гродзенская вобласць: агулам у стацыянарах вобласці 9678 ложкаў, з іх перапрафіляваныя пад пацыентаў з COVID-19 — 3233 (на 9 кастрычніка — 2522).

Магілёўская вобласць: агульная колькасць ложкаў у стацыянарах вобласці — 10 661, перапрафіляваныя пад пацыентаў з каронавірусам і пнеўманіяй — 3266 (на 9 кастрычніка — 2899).

Атрымліваецца, агулам на сёння ў Беларусі 30 892 бальнічныя ложкі перапрафіляваныя пад пацыентаў з каронавірусам і пнеўманіяй, а 9 кастрычніка, паводле Мінздароўя, у Беларусі пад пацыентаў з COVID-19 было агулам перапрафілявана больш за 25 885 ложкаў.

У Беларусі ў апошнія дні рэгіструюць рэкордную колькасць новых хворых на COVID-19 і смерцяў пацыентаў з каронавірусам — ад пачатку пандэміі. Агулам ад пачатку пандэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі на 15 кастрычніка зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 541 155 пацыентаў, памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Між тым, паводле звестак, якія трапляюць у СМІ, гэтая статыстыка можа быць заніжаная ў разы.

З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах.