Нафта працягвае таннець

Сусветныя кошты на нафту зніжаюцца ў ходзе таргоў серады на фоне чакання статыстыкі па запасах нафты ад Мінэнерга ЗША, сведчаць дадзеныя таргоў.



nafta1.jpg

Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на амерыканскую лёгкую нафту маркі WTI (Light Sweet Crude Oil) сёння раніцай зніжаўся на 2,15%  —  да 77,12 долара за барэль, ніжэй мінімуму з 2011 года, калі кошт нафты складаў 77,19 долара за барэль. Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent памяншаўся на 2,79% — да мінімуму з 2010 года — 82,48 долара за барэль. 
Паводле прагнозаў аналітыкаў, апытаных агенцтвам Рэйтэр, камерцыйныя запасы нафты за тыдзень, які завяршыўся 31 кастрычніка, павялічыліся на 2,3 мільёна барэляў, у той час як на пазамінулым тыдні запасы выраслі на 2,06 мільёна барэляў. Акрамя таго, запасы бензіну на мінулым тыдні, па прагнозах аналітыкаў, знізіліся на 0,5 мільёна барэляў, а запасы дыстылятаў  —  усяго на 1,7 мільёна барэляў супраць 5,3 мільёна барэляў на пазамінулым тыдні. 
Акрамя таго, кошт «чорнага золата» зніжаецца пад ціскам павялічанай здабычы краін АПЕК. Паводле дадзеных аналітыкаў Bloomberg, здабыча АПЕК павялічылася за месяц на 53 тысячы барэляў у дзень — да 30,974 мільёна, што з'яўляецца максімумам за апошнія 14 месяцаў. Тым не менш, краіны АПЕК не збіраюцца зніжаць ўзровень здабычы да сустрэчы ў наступным месяцы.
У панядзелак дзяржаўная кампанія Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco абвясціла аб зніжэнні коштаў на паліва для амерыканскіх кліентаў, узмацніўшы тэндэнцыю зніжэння кошту нафты. «Рынкі ўсё яшчэ аднаўляюцца пасля шоку, выкліканага нечаканым зніжэннем коштаў на нафту Саудаўскай Аравіі», —  сказаў аналітык Phillip Futures Дэніэл Анг (Daniel Ang), словы якога прыводзіць агенцтва AFP. У той жа час, кампанія падвысіла кошты для азіяцкіх і еўрапейскіх кліентаў, аднак гэта засталося не заўважана інвестарамі.
УНІАН