Кошт нафты Brent абрынуўся да $82
Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на барэль Brent сёння абрынуўся больш чым на 2,5% — да $82,09 падчас таргоў у Лондане.
У апошні раз нафта паўночнаморскіх гатункаў была таннейшай за гэтую адзнаку 27 кастрычніка 2010, калі каціроўкі апускаліся да $81,85 за барэль.
У той жа час, барэль тэхаскай нафты маркі WTI таргаваўся сёння практычна па $76, што таксама пабіла 4-х гадовы рэкорд.
Як заяўляюць эксперты, такое рэзкае падзенне кошту на чорнае золата абумоўлена інфармацыяй пра тое, што Сірыя знізіла кошты для пакупнікоў у ЗША.
Занепакоенасць з нагоды паслаблення сусветнага попыту, а таксама прыкметы таго, што Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты не будзе скарачаць вытворчасць для падтрымкі нафтавых катыровак, таксама
ціснуць у апошнія тыдні.
InfoResist