Наймальнікі звольнілі больш за 739 тысяч беларусаў

Флагманскія прадпрыемствы краіны апрылюднілі справаздачу па прынятых на працу і звольненых з яе за год, паведамляюць banki24.by.

mh5jb0iomfg4ln8aegovgk_r8_xk7ykf.jpg

У 2021-м адток кадраў з флагманаў узмоцніўся ў параўнанні з 2020-м. За 2021 год наймальнікі ў буйных і сярэдніх арганізацыях звольнілі 739,3 тыс. чалавек. За гэты ж перыяд колькасць прынятых на працу склала 666,8 тыс. — такія аператыўныя ацэнкі Белстата.

Такім чынам, на чыстай аснове кадравы адток з флагманскіх прадпрыемстваў дасягнуў 72,5 тысячы чалавек. Параўнайце: у 2020 годзе адток кадраў з валаўтваральных кампаній склаў 45,8 тысячы чалавек (згодна з аператыўным улікам).

Акрамя абсалютных паказчыкаў рынку працы ў параўнанні з 2020 годам пагоршыліся і адносныя. Каэфіцыент замяшчэння звольненых работнікаў прынятымі ў 2020 годзе быў роўны 93,6%, а ў 2021-м упаў да 90,2%.

Каэфіцыент замяшчэння паказвае, колькі работнікаў у сярэднім было прынята на працу замест кожных 100 звольненых. Калі гэты каэфіцыент менш за 100%, то на рынку працы адбываецца адток кадраў, калі больш за 100% — прыток.